Читают на этой неделе

Седьмое чудо ЗЕМЛЯКИ



Вера Буланда нарадзілася ў Маскве 26 сакавіка 1955 г. У 1972 г. закончыла Мсціжскую СШ, што ў Барысаўскім раёне. У 1977 г. - Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага. У час навучання ў ВНУ наведвала Народны тэатр мастацкага чытання “Жывое слова”, якім кіраваў таленавіты педагог А.А.Каляда. У1981 г. закончыла на выдатна курсы Маскоўскага Завочнага ўніверсітэтата мастацтваў (тэатральны факультэт, акцёрскае аддзяленне). Настаўнічала на Віцебшчыне і Барысаўшчыне. Кіравала тэатральнымі калектывамі, лялечным гуртком пры школе, фальклорнымі гуртамі пры ДК “Спадчына” ў Лепельскім і “Прыданкі” ў Барысаўскім раёнах, атрымліваючы ўзнагароды. Педагог вышэйшай катэгорыі. Дэлегат 1 з’езда настаўнікаў. Пра яе здымаўся дакументальны фільм “Сэрца аддаць дзецям”.
 Вершы піша са школы. Яны друкавапіся ў шматлікіх выданнях: часопісах “Беларусь, “Алеся”, “Маладосць”, “Вясёлка”, газетах “ЛіМ”, “Настаўніцкая газета”, “Віцебскі рабочы”, “Чырвоны прамень”,  “Адзінства”, “Рэспубліка” і інш..
Выдадзены зборнікі вершаў: “Запалі імгненне” (Полацк, 1991, супольны зборнік лепельскіх паэтаў), “Мне не жыць без цябе” (Барысаў, 1997), Цыганскія кастры” (Мінск, “Бел. кнігазбор”, 2001), “Не здраджу!. Не предам!.” (Мінск, 2008), “И снова душу греет благодать” (Мінск, 2010, супольны зборнік літаратурнага аб'яднання «Натхненне”), Дапаможнік для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры “Ад свята да свята” (Мінск, “Аверсэв”, 2007), кніга прозы “Най-Люба-я” (Мінск, выдавецтва В. Хурсік, 2010) . Нізка вершаў перакладзена на французскую мову расійскай паэткай Нінай Дзябольскай.[2;с.204]
Кніга прозы “Най-Люба-я” прысвечана сястры Любе. У апавяданнях і абразках расказваецца пра землякоў з вёскі Мсціж і суседніх вёсак.
Цяпер Вера Буланда ў творчым пошуку, піша новыя вершы і прозу.


“Мсціжанам”
Люблю вас, мае вяскоўцы,
Я вамі жыву, землякі,
Ці ў плюсаўцы вы, ці ў ватоўцы,
Убор - усё роўна які.
Ці твары вашы ў маршчынах,
А рукі - у мазалях.
Жанчыны мае і мужчыны,
Да вас мой штодзённы шлях.
Вы мне даражэйшымі сталі
Праз зімы, дарогі, дажджы.
Хачу, каб не паміралі,
Каб з вамі яшчэ пажыць.
Каб з вамі назначыць спатканне
I сёлета, і на гады,
Мсціжане мае, мсціжане,
Вы ў сэрцы маім заўжды.

"Ёсць такая вёска Мсціж"
                Ёсць такая вёска Мсціж
                Першая сталіца лесу,
                Дзе адзначаць твой прэстыж, 
                Дзе да смерці ў сэрцах носяць.

                Ёсць такая вёска Мрай.
                Мараць там, жывуць і мрояць.
                Не зямля, скажу вам, - рай,
                Край асілкаў і герояў.

                Ёсць Загор’е за гарой,
                Гаражанка з гаражамі.
                Край, дзе цёткі мне сяброў
                Самых лепшых нараджалі.

               Дзе Валокі і Нядаль,
               Макаўе, і Рэм, і Броды.
               Дзе суседзі – як радня,
               Дзе мараль жыве вякамі.
               Дзе крынічная вада,
               Дзе швейцарская прырода.

ЕДУ Я НА МСЦІЖ
                                                           песня

Еду я на Мсціж,
Еду я на Мсціж –
Першую сталіцу Беларусі.
Гэта не Парыж,
Гэта не Парыж.
Як Парыжам,Мсціжам ганаруся.

Шмат гадоў назад,
Шмат гадоў назад
З Францыі салдацік заблудзіўся,
І, зайшоўшы ў сад,
У вачах дзявочых утапіўся.

Прозвішча адно,
Прозвішча адно
Падарыў прыгожанькай мсціжанцы,
Быццам Віардо,
Словам, Буландо.
Непрывычна вымаўляць славянцы.

І застаўся жыць,
І застаўся жыць
Не ў Парыжы Францыі далёкай,
Толькі на Мсціжы,
Толькі на Мсціжы,
Ды з маёй прабабкай сінявокай.

Еду я на Мсціж,
Еду я на Мсціж –
Першую сталіцу Беларусі.
Гэта не Парыж,
Гэта не Парыж.
Як Парыжам,Мсціжам ганаруся.





Комментариев нет:

Тройка популярных сообщений за всё время существования блога